З кім жаніўся комін? У Гомлі правялі старадаўні рытуал. Агляд падзеяў культуры


Актывісты таварыства “Талака” зладзілі абрад “Жаніцьба коміна” ў Музеі народнай творчасці. Спачатку яны ўпрыгожылі сам комін – гэта прылада для асвятлення сельскае хаты, а пасля з песнямі ды карагодамі запалілі свечку – замест колішняй лучыны. Гэтакі рытуал быў характэрны пераважна для цэнтральнага Палесся.{movie}Агляд падзеяў культуры (01.10.2012)|left|6643{/movie}

ІРЫНА ГЛУШЭЦ, СЯБРА АБ’ЯДНАННЯ «ТАЛАКА»:
«Пераносіцца праца з поля, агароду ў хату, і ў гэты час трэба іх пажаніць – працу і комін, каб сезон хатняй да лета наступнага прайшоў добра».

“Жаніцьбу коміна” ладзілі і ўвесну – калі праца пераносілася ў поле. Этнографам гэты рытуал цікавы яшчэ і аб’яднаннем паганскіх традыцыяў з хрысціянскімі.

ПЁТР ЦАЛКА, МУЗЕЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ:
«Спачатку жанчыны маліліся Богу перад іконамі, каб ён асвяціў сам рытуал. Пасля гэтага адбываўся рытуал – рытуал ушанавання агню як святыні, як сакральнага вогнішча».

“Жаніцьба коміна” ўвайшла ў спіс помнікаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны свету, якія неабходна захоўваць.

Іншыя тэмы: у Менску прайшоў першы фестываль малюнкаў 3D на ходніку. Амерыканка набыла працу Рэнўара за сем долараў.

belsat.eu

Стужка навінаў