Сваякі беларускіх палітвязняў звярнуліся да Папы


Родныя зняволеных паводле палітычных матываў накіравалі пантыфіку адкрыты ліст, у якім дзякуюць за падтрыманне і малітву.

Калектыўны ліст склалі пасля спаткання папскага нунцыя арцыбіскупа Кляўд’ё Гуджэроцці з палітвязнямі ў беларускіх турмах. Сваякі выказалі за гэта Бэнэдыкту XVI сваю ўдзячнасць і звярнуліся да яго з просьбаю паспрыяць хутчэйшаму вызваленню асуджаных.

Заўтра арцыбіскуп Кляўд’ё Гуджэроцці спаткаецца з Бэнэдыктам XVI, каб абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку праблему палітвязняў.

belsat.eu

Стужка навінаў