Кожнаму дзіцяці – па зорцы


https://youtu.be/26SRBnsJDHE
В’етнамскія сем’і адзначаюць Свята сярэдзіны восені, дзе галоўным атрыбутам выступае пяціканцовая зорка-ліхтар.

Паводле народных паданняў, бацькі ў В’етнаме ў гэты перыяд года былі занятыя зборамі ўраджаю, а дзеці заставаліся без нагляду і гулялі самі па сабе. Каб кампенсаваць адсутнасць ўвагі да дзяцей, бацькі арганізоўвалі для іх адмысловае свята – {movie}Свята сярэдзіны восені ў В’етнаме|left|6640{/movie}гэта была магчымасць засведчыць сваю любоў да нашчадкаў. З цягам часу ўрачыстасць пачалі называць Святам сярэдзіны восені.

У гэты дзень бацькі купляюць дзятве традыцыйныя в’етнамскія цацкі: бразготкі, барабаны, ліхтары ў выглядзе зорак, цацачныя жывёліны з рысавага цеста. Усё большую папулярнасць набываюць сучасныя цацкі – на батарэях, з дыстанцыйным кіраваннем.

Танейшыя цацкі з Кітаю выцясняюць традыцыйныя в’етнамскія вырабы, таму мясцовым вытворцам даводзіцца прыкладаць вялікія намаганні, каб вытрымаць канкурэнцыю. В’етнамскія забаўлянкі вырабляюцца пераважна з паперы, а гэта робіць цацку недаўгавечнаю, аднак в’етнамцы кажуць, што іхныя цацкі «такія ж далікатныя, як і в’етнамская душа».

Падчас Свята сярэдзіны восені дзеці золкам выходзяць на вуліцу з багата аздобленымі ліхтарыкамі-зоркамі, каб спаткаць світанак. Лічыцца, што агонь ліхтароў дапамагае сонцу свяціць ярчэй і гарантуе малечы добрыя вынікі ў школьнай навуцы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары