Ці баіцеся вы яшчэ аднаго абвалу рубля?


Упершыню за 2012 г. знешнегандлёвае сальда Беларусі знізілася на 385,7 млн долараў. Паводле адмыслоўцаў, гэта натуральны вынік прыпынення шэрай схемы экспарту растваральнікаў.

Як заявіў раней прэм’ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч, апошняя цыстэрна бязмытных растваральнікаў выехала з Беларусі 4 жніўня. На дадатак Беларусь можа чакаць і вяртанне мытаў за ўвесь час шэрага экспарту.

«Белсат» запытаў у жыхароў сталіцы – ці вераць яны ў магчымасць паўторнай дэвальвацыі і ці сочаць за фінансавым рынкам?

Апытаныя намі менчукі трымаліся аптымістычна. Далёка не ўсе ўвогуле сочаць за курсамі валютаў, і толькі некаторыя прадугледжваюць абвал курсу рубля.

Падрабязнасці ў відэаапытанні.

belsat.eu

Стужка навінаў