«Белсат» у новым годзе: больш эфірнага часу ды інфармацыі


З 3 студзеня тэлеканал «Белсат» павялічвае эфірны час і рыхтуе дадатковае штодзённае выданне інфармацыйнай праграмы «Аб’ектыў».

У 2011 г. цягам усяго тыдня праграмы «Белсату» можна будзе глядзець з 7.00 раніцы да 23.00 вечара без перапынку. Да гэтага часу «Белсат» вёў трансляцыю з раніцы да вечара без перапынку толькі ў выходныя. Такім чынам, час трансляцыі ў працоўныя дні павялічваецца з 12 да амаль 17 гадзінаў.

У новым годзе ў эфіры «Белсату» будзе болей інфармацыі. Акрамя кароткага выдання «Аб’ектыву» а 17.00 і галоўнага а 21.00 тэлеканал увядзе дадатковае выданне праграмы а 12.00. У ім з панядзелка да пятніцы – найважнейшыя падзеі папярэдняга дня, свежая інфармацыя з сённяшняга дня, а таксама анонсы найважнейшых падзеяў, больш інфармацыі пра якія можна атрымаць у галоўным выданні «Аб’ектыву» а 21.00. Ранішнюю праграму будуць весці Юлія Цяльпук і Сяргей Падсасонны.

Акрамя гэтага ў другой палове студзеня Рэдакцыя інфармацыйных праграмаў рыхтуе да выхаду яшчэ адну абсалютна новую праграму, змест якой пакуль трымаюць у таямніцы.

«Белсат» даступны на спадарожніку «Астра 4А» (ранейшая назва «Сірыюс»)

Параметры: ПАЗІЦЫЯ 5° E, ЧАСТАТА 12 380 МГЦ, ПАЛЯРЫЗАЦЫЯ H

Выбраныя праграмы «Белсату» даступныя для прагляду он-лайн на сайце http://www.belsat.eu/

Глядзі таксама
Каментары