За крок ад трагедыі: абарваўся трос люлькі з будаўнікамі (Фота)


Жыхары дому на вуліцы Сердзіча паведамілі ў нядзелю ў службу Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, што на ўзроўні чацвёртага-пятага паверхаў абарваўся трос люлькі, у якой былі двое будаўнікоў.

На шчасце, другі трос вытрымаў цяжар, а будаўнікам удалося ўтрымацца ў люльцы да прыезду ратаўнікоў, якія вывалілі іх з дапамогаю лесвіцы.

Праводзіцца расследаванне прычынаў інцыдэнту.

belsat.eu

Стужка навінаў