Замест апячатанай Арт-сядзібы Вольскі адыграў канцэрт на ўправе ПБНФ


Прэзентацыя альбому “Саўка ды Грышка” мусіла прайсці ў новым памяшканні культурнага цэнтру “Арт-сядзіба”, аднак напярэдадні канцэрту яго апячаталі працаўнікі МНС.

У канцэрце ўзяў удзел саксафаніст і флейтыст Павел Аракелян.

“Тое, што праект выбітны, і музыка таксама, – відавочна, бо ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў вырашылі, што ў новым памяшканні Арт-сядзібы канцэрт праводзіць нельга. Дзякуй гаспадарам гэтага офісу за тое, што яны нас пусцілі”, – зазначыў, адкрываючы імпрэзу, укладальнік дыску “Саўка ды Грышка”, журналіст радыё “Свабода” Аляксей Знаткевіч.

У невялікім памяшканні ўправы Партыі БНФ змаглі змясціцца крыху больш як 150 чалавек, астатнім давялося слухаць Вольскага праз адчыненыя вокны.

Дыск “Саўка ды Грышка” выйшаў у “Бібліятэцы Свабоды” і ўтрымлівае не толькі сотню песень з аднайменнага праекту, але і выданні серыі ў фармаце pdf.

belsat.eu

Стужка навінаў