“Размова Мацкевіча”: Выбары ў ЗША і Беларусь


{movie}“Размова Мацкевіча”: Выбары ў ЗША і Беларусь|left|6623{/movie}Засяродзіўшыся на ўнутраных праблемах, на сваёй краіне, мы, беларусы, не заўсёды дасведчаныя ў сусветнай палітыцы. Але ёсць падзеі, што абавязкова прыцягваюць да сябе ўвагу. Напрыклад – прэзідэнцкія выбары ў ЗША.

“Можа быць, калі Міт Ромні прыйдзе да ўлады, пазіцыя адносна Беларусі, беларускага дыктатара, будзе больш акрэсленая. Але ёсць яшчэ адна рэч, якая ёсць рысаю дэмакратычнай палітычнай сістэмы ўвогуле. Яна – разнастайная. Не ўсе рашэнні прымаюцца выканаўчаю ўладаю, – падкрэслівае госць праграмы, палітолаг Алесь Лагвінец. – Амерыка – гэта краіна, якая мае магутную грамадзянскую супольнасць. Палітыка – гэта не толькі каштоўнасці, гэта і размеркаванне сродкаў. Ёсць амерыканскія фонды, якія па-ранейшаму падтрымліваюць радыкалаў у Беларусі, якія самыя вераць і прымушаюць іншых паверыць, што заўтра ў Беларусі будзе рэвалюцыя. І гэта вызначае таксама паводзіны пэўных гульцоў на беларускай палітычнай арэне”.

belsat.eu

Стужка навінаў