На волю выпусцілі яшчэ дваіх падазраваных у падпалах


Сёння выйшлі на волю эколаг, сябра партыі «Зялёныя» Уладзімір Валодзін, і актывіст арганізацыі «Правы альянс» Ігар Чапіга.

Іх затрымалі 8 верасня. Валодзіна – паводле падазрэння ў падпале філіялу «Беларусбанку» ў Менску 30 красавіка, Чапігу – у справе нападу на расейскую амбасаду 30 жніўня.

Нагадаем, што ў справах падпалаў, пачынаючы з 3 верасня, затрымалі 12 чалавек, большасць з якіх належаць да руху анархістаў. Пяцёра выйшлі на волю 12 верасня (Ігар Багачак, Аляксей Жынгероўскі, Антон Лапцёнак, Сяргей Слюсар, Валерыя Хоціна). Таццяну Семянішчаву выпусцілі 14 верасня.

Сайт belarus.indymedia.org паведамляе, што за кратамі застаюцца тры чалавекі: Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч – з 3 верасня, Аляксандр Бугаёў – з 8 верасня.

belsat.eu
17.09.2010

Стужка навінаў