Манах-францішканец выпусціў альбом опернай музыкі


Кружэлка брата Алесандра (Alessandro) выйдзе 15 кастрычніка пад буйным брытанскім лэйблам «Decca Records / Universal. С».

Брата Алесандра заўважыў прадзюсар Майк Гэджэс (Mike Hedges), які раней працаваў з такімі гуртамі, як «U2», «The Cure» і «Manic Street Preachers».

Як прызнаецца аўтар, ён не асабліва ўяўляў сабе рэгулы дзеяння гуказапісвальных кампаніяў.

«Пасля першага праслухоўвання на пачатку снежня, у «Decca», мне адразу сказалі: няма праблемаў, каб запісаць гэты дыск. Усё магчыма. Праўда, я думаў, што буду проста працаваць разам з хорам. Калі зразумеў, што гэта будзе сола, то нават спалохаўся. Бо яны казалі мне пра інтэрв’ю, медыі, фотаапараты…» – усміхаецца манах. {movie}Брат Алесандра |right|6611{/movie}

Ягоны дэбютны альбом, у якія ўвайшлі сучасныя і класічныя царкоўныя песні, запісаны на лонданскай «Abbey Road Studios», што супрацоўнічала з такімі гігантамі, як «The Beatles» і «Pink Floyd».

Брат Алесандра кажа, што ён усцяж спрабуе змагацца з нечаканаю славаю.

Без вялікай ахвоты зорка зазначае, што ўсё яшчэ спрабаваў распачаць барацьбу са славаю. «Цяпер перада мною стаіць жыццёвая мэта: зразумець, чаму Бог хацеў, каб гэта адбылося са мной. Я разумею, што гэта місія, але яна незвычайная для мяне, бо я не люблю увагі, люблю спакой ды заставацца на тым жа месцы цягам гадоў. Я люблю цяслярыць, а тут раптам, ведаеце, – увесь свет… Чаму я?» – разважае Алесандра.

Брат Алесандра жыве ў знакамітай базіліцы Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі, дзе ён займаецца цяслярствам і дапамагае вернікам.

Францішканы даюць зарок беднасці, таму ўсе прыбыткі з кружэлкі пойдуць на карысць Ордэну.

belsat.eu

Стужка навінаў