Працяг карупцыйнага скандалу ў Гомлі


https://youtu.be/lu8lOBUGfiM
На гэтым тыдні ўзялі пад варту экс-старшыню гарвыканкаму Віктара Піліпца. Паводле непацверджанай інфармацыі, арыштавалі і ягоных намеснікаў: Аляксандра Баранава і Аляксандра Ранька.

Усе яны ўцягнутыя ў скандал з махлярствам вакол новазбудаваных ільготных кватэраў.

Яшчэ ўлетку арыштавалі чатырох кіраўнікоў упраўлення капітальнага кіраўніцтва пры гарвыканкаме. Усіх іх абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Гомельская чыстка закранула і Ігара Адарчанку, былога памочніка прэзідэнта. Відавочна, што праваахоўныя органы вырашылі літаральна выканаць пажаданне кіраўніка краіны і не пакінуць аніводнага замяшанага ў гэтую справу чыноўніка.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары