Беларус, "асуджаны на польскасць"


У Варшаве адбылася прэзентацыя фільму пра Андрэя Пачобута.

Дакументальны фільм “Skazany na polskość” паводле сцэнара Ежы Каліны распавядае гісторыю гарадзенскага карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej» і актывіста непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў.

Ад гісторыі сям’і Пачобутаў да снежаньскіх паслявыбарчых пратэстаў і суда над Андрэем за «абразу прэзідэнта».

Паводле рэдактаркі парталу «Хартыя’97» Наталлі Радзінай, лёс Андрэя Пачобута – беларуса польскага паходжання – змусіць іншыя краіны звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі. {movie}Наталля Радзіна пра Пачобута|right|6608{/movie}

Гэтак, напрыклад, тое, што Пачобута асудзілі з адтэрмінаваннем, сталася вынікам больш жорсткай пазіцыі Еўразвязу ў дачыненні афіцыйнага Менску.

belsat.eu

Стужка навінаў