Сяргей Нікалюк: У апазіцыі выйсце засталося толькі адно


Што рабіць апанентам кіраўніка дзяржавы пасля парламенцкіх выбараў, разважае палітолаг Сяргей Нікалюк.

Здаецца, апазіцыя пераспрабавала ўжо ўсе варыянты паводзінаў, аднак жаданага выніку гэта не дае. „Зразумела, што аўтарытарныя ўлады маюць больш рэсурсаў, чым апазіцыя. Адзінае, дзе апазіцыя можа перамагаць, – гэта ў пытаннях інтэлекту. І рэч не толькі ў тым, што тут [у апазіцыі] нейкія асаблівыя і больш разумныя людзі. Рэч у тым, што сам аўтарытарны прынцып стрымлівае людзей. Ёсць генеральная лінія, і вы яе або падтрымліваеце, або, калі не падтрымліваеце, вас проста адтуль выкідаюць”.

{movie}Сяргей Нікалюк: як дзейнічаць апазіцыі пасля выбараў?|left|6607{/movie}Пры гэтым палітолаг заўважае, што апазіцыя мусіць мець дзве стратэгіі: „Грамадства можа перабываць у двух станах: сонным і ўзбуджаным. „Сёння яно [грамадства] спіць. <…> Калі грамадства прачнецца, як гэта адбылося ў гады Перабудовы, шмат для каго гэта будзе нечаканасцю, і раптам высветліцца, што ісці да людзей ім [апазіцыянерам] няма з чым”.

Сяргей Нікалюк не першы нагадвае пра тое, што на момант барацьбы з аўтарытарным рэжымам вельмі важна аб’яднацца. Тады пасля ліквідацыі апошняга кожны зможа вярнуцца да свайго меркавання, у чым і заключаецца дэмакратыя.

Гэтую тэзу яшчэ раз пацвердзілі апошнія выбары. “З грамадскім меркаваннем нельга працаваць, укідаючы туды дзясяткі незразумелых думак: мы ідзем на выбары, мы не ідзем на выбары, ідзем, але абвяшчаем нейкіх спікераў. Таксама бессэнсоўна з грамадскасцю абмяркоўваць недахопы заканадаўства”.

belsat.eu

Стужка навінаў