Ці памятаеце, за каго галасавалі?


https://youtu.be/5IcjbbvVgJ4
«Выдатная дзяўчына, і вонкава, і ўнутры. Прозвішча не памятаю, але гэта не важна», – падзяліўся рэспандэнт.

Пасля выбараў прайшло пяць дзён. Журналісты запыталі жыхароў сталіцы, ці памятаюць яны, за каго галасавалі. Палова апытаных заявіла, што на выбары не хадзіла. «Мне цікавыя не парламенцкія, а прэзідэнцкія выбары», – патлумачыў мужчына. «Я з 1996 года не бяру ўдзелу ў галасаванні», – заявіў наступны. Яшчэ адзін рэспандэнт сказаў, што ніхто з дэпутатаў яму не спадабаўся, таму на выбары і не пайшоў.

{movie}Апытанне: ці памятаеце, за каго галасавалі?|left|6605{/movie}«Галасавала за шматдзетную маму»

Другая палова рэспандэнтаў у галасаванні ўдзельнічала, але ніводзін з апытаных не змог назваць прозвішча кандыдата. «Не памятаю, але галасавала за жанчыну недзе майго ўзросту», – шчыра прызналася апытаная. Яшчэ адна жанчына запомніла іншы радок з біяграфіі: «Не памятаю, як клічуць, а працавала ў Тэхналагічным інстытуце». «Галасавала за шматдзетную маму», – сказала наступная.

Мужчыны таксама не засяроджваюцца на прозвішчах: «…шчыра, не памятаю, але памятаю, што прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі». «Добра працуе наш парламент. Таму, мне падаецца, не важна, за каго галасаваць. Кандыдатаў было шмат, прагаласаваў за дзяўчыну, прозвішча не памятаю […] Выдатная дзяўчына, і вонкава, і ўнутры. Прозвішча не памятаю, але гэта не важна», – распавёў мужчына сталага веку.

З партыяў запомнілася Ліберальна-дэмакратычная

Таксама журналісты вырашылі даведацца, каго ці чаго, на думку рэспандэнтаў, не стае беларускаму парламенту. Толькі адзін з апытаных узгадаў пра канкрэтную партыю: «Трэба, каб прадстаўнікі ЛДП былі, мне іх ідэі найбольш блізкія». Іншыя версіі былі такія: смелых людзей, сумленных людзей, альтэрнатыўнай думкі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары