Шчодры цесць шукае зяця за $ 64 млн


https://youtu.be/hULpR1yNYzk
Мільярдэр з Гон-Конгу хоча выдаць замуж дачку. Абраннік дзяўчыны атрымае 64 млн долараў.

Гігі Чаў – дачка аднаго з самых багатых людзей Гон-Конгу Тайкуна Чаў. Мільярдэр зняверыўся, што дачакаецца ўнукаў, і заявіў, што ўзнагародзіць хлопца, які заваюе сэрца ягонай дачкі, неверагоднаю сумаю грошай – 64 млн долараў.{movie}Магнат шукае зяця за вялікія грошы|left|6583{/movie}

Гігі Чаў, аднак, лесбіянка і ўжо сем гадоў сустракаецца з дзяўчынаю. Сёлета яны змаглі нават зарэгістраваць свой саюз у Францыі. Магнат не прызнаў шлюбу дачкі і дагэтуль спадзяецца знайсці ёй добрага мужа.

Ужо цяпер профілі Гігі Чаў у сацыяльных сетках штурмуюць патэнцыйныя кандыдаты, штодня праз электронную пошту яна атрымлівае некалькі тысячаў прапановаў пабрацца шлюбам.

33-гадовая дачка мільярдэра, якая займае пасаду выканаўчага дырэктара сямейнай карпарацыі “Cheung Nang Holdings Ltd”, кажа, што зусім не пакрыўдзілася на бацьку пасля ягонай заявы, а расцэньвае гэта як праяву бацькоўскай любові ды клопату. “Я лічу, што гэтак ён хацеў сказаць: “Дзяўчынка, я люблю цябе. Ты вартая большага”, – сказала дачка магната.

Жыхары Гон-Конгу выказваюць падтрыманне і сімпатыю да Гігі Чаў.

“Першае ўражанне было – бедная дзяўчына. Чаму бацька ёй робіць такое? Чаму ён змушае яе да таго, што супярэчыць ейнай прыродзе? Я не ведала, што яны такія блізкія”, – заўважыла жыхарка Гон-Конгу.

Нетрадыцыйная сексуальная арыентацыя не ёсць злачынствам у Гон-Конгу з 1991 г., але аднаполыя шлюбы па-ранейшаму не прызнаюцца законам.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары