Ватыканскі нунцый у Беларусі наведаў палітвязняў


Высокі прадстаўнік Ватыкану арцыбіскуп Кляўд’ё Гуджэроцці сустрэўся з палітзняволенымі ў беларускіх турмах.



Прадстаўнік пантыфіка ў Беларусі арцыбіскуп Кляўд’ё Гуджэроцці наведаў С. Каваленку, П. Сырамалотава, М. Статкевіча, А. Бяляцкага, З. Дашкевіча, Э. Лобава і П. Севярынца ў межах гуманітарнай місіі Апостальскай сталіцы і на знак павагі да паўсюднага маральнага аўтарытэту Святога Айца, інфармуе catholic.by.

Гуджэроцці сустрэўся з кожным зняволеным, даведаўся пра іхны стан і выслухаў тое, што яны хацелі яму паведаміць, запэўніўшы іх у малітве падтрымання з боку Святога Айца і ўсіх каталікоў.

Пракаментаваць мэты і абставіны візіту Гуджэроцці ў беларускія турмы ў нунцыятуры адмовіліся.

Неўзабаве пасля візіту нунцыя з калоніі быў вызвалены Сяргей Каваленка. Цяпер у Беларусі ў зняволенні застаюцца 13 палітвязняў.

belsat.eu

Стужка навінаў