Хаду гульні ў гарадское арыентаванне мусіць зацвердзіць… служба бяспекі прэзідэнта


А таксама ГУУС Менгарвыканкаму, “Менскзялёнбуд” і сталічнае ўпраўленне Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Папулярная гарадская гульня “Адрыў” праходзіла ў Менску некалькі гадоў. Удзел у ёй бралі сотні менчукоў. Рэкорд удзельнікаў быў пастаўлены ў 2012 г., калі “адрываліся” каля 600 чалавек.

Сёлетняя гульня, запланаваная на 30 верасня, была адмененая з-за процьмы патрабаванняў, якія выставілі чыноўнікі. Арганізатары паведамляюць, што яны, “часова развітваюцца са спаборніцтвамі ў існым прававым полі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары