«Арытмія, або Код супраціву» – кніга пра нездаровае грамадства і лідараў


У менскай галерэі «Ў» адбылася прэзентацыя кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча «Арытмія, або Код супраціву».

Прэзентаваная кніга ўжо шаснаццатая па ліку ў творчым даробку аўтара. Яна ўяўляе з сябе інфармацыйна-публіцыстычнае выданне, што складаецца з 38 партрэтных нарысаў пра вядомых беларусаў: паэтаў, мысляроў, праваабаронцаў, мастакоў…

Як адзначыў падчас прэзентацыі Аляксандр Тамковіч, «гэтая серыя артыкулаў выйшла ў газеце «Новы час» і распавядае пра яркіх беларускіх асобаў, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю». Сярод герояў кнігі – Алесь Бяляцкі, Аляксей Марачкін, Антон Астаповіч, Уладзімір Колас, Жанна Літвіна ды іншыя.

«Вядома, годных людзей, пра якіх мне хочацца расказаць у сваіх артыкулах, значна больш. Я буду і далей працягваць гэтую справу», – дадаў журналіст.

Назву сваёй кнігі Тамковіч патлумачыў алюзіяй на «хворае» грамадства і неабыякавых людзей, якія супраціўляюцца заганным грамадскім з’явам.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары