«Трэба дома бываць часцей»: сем кілаграмаў марыхуаны ў пустой хаце


Пара грамадзянаў выявіла ў нежылым доме сваіх бацькоў на Кобрыншчыне буйную партыю наркотыку.

23 верасня двое грамадзянаў прыехалі ў дом сваіх бацькоў у Кобрынскім раёне, дзе ніхто не жыве. Там іх чакала незвычайная знаходка – амаль 7 кг марыхуаны. Яны адразу ж звярнуліся ў міліцыю, паведаміў старэйшы следчы Кобрынскага раённага аддзелу Следчага камітэту Мікалай Клімук.

Следчы камітэт пачаў справу па факце выяўлення небяспечнага наркатычнага сродку паводле ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў). Вядзецца следства.

belsat.eu

Стужка навінаў