«Размова Мацкевіча»: Каму патрэбная рэформа – беларускай мове ці беларусам?


Чаму нашыя суайчыннікі размаўляюць на трасянцы? «Унутры кожнага беларуса ёсць такое: лепей гаварыць не зусім правільна па-расейску, чым калечыць родную мову», – гаворыць госць праграмы Алена Анісім, намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы.

{movie}”Размова Мацкевіча”: Алена Анісім|left|6581{/movie}Паводле яе, апошнім часам моўнае пытанне ў нашым грамадстве набыло розгалас. Прычына – абмеркаванне, ці патрэбная беларускай мове рэформа. Алена Анісім на гэтае пытанне адказвае адмоўна. Яна перакананая, што неабходнасць у рэформе ўзнікае тады, калі маўленчая практыка пайшла далей за граматычныя каноны, і гэтыя змены трэба зафіксаваць.

У нашай краіне праблема іншая: на роднай мове размаўляе мала людзей. І прычына тут не ў граматыцы, а ў сітуацыі з правамі чалавека. Вялікую ролю тут адыгрываюць чыноўнікі, які пагарджаюць беларускаю моваю. А вось моладзь, наадварот, імкнецца валодаць моваю дасканала, і не толькі сваёй, а некалькімі замежнымі.

Госця «Размовы Мацкевіча» кажа, што ў моўным пытанні трэба займаць актыўную пазіцыю: «Калі ў краме няма дапаможнікаў па беларускай мове, трэба пісаць пра гэта і не баяцца браць кнігі скаргаў і прапановаў – яны дзеля гэтага існуюць, каб засведчыць у грамадстве пра адсутнасць таго ці іншага прадукту, які не дае развівацца і не дае рэалізавацца праву беларускамоўнага грамадзяніна».

belsat.eu

Стужка навінаў