Новае аблічча шведскага дэсанту: бел-чырвона-белыя парашуты


Галоўныя героі беларуска-шведскага канфлікту цяпер не толькі з плюшу, але і з палімернай гліны.

Мішку на бел-чырвона-белым парашуце можна прычапіць на лядоўню ці падарыць на памяць пра гучныя падзеі ў беларускім грамадстве. Сувенірныя магніты зляпіла майстрыха Яна Марчук.

“Натуральна, такі выраб ацэняць перад усім тыя, хто сочыць за грамадска-палітычнымі навінамі Беларусі, – распавяла “Белсату” Яна Марчук. – Ідэя магнітаў належыць майму знаёмаму. Асабіста мне шведскі дэсант і тым больш рэакцыя беларускай улады падаюцца крыху дурацкімі. Думаю, гэта гісторыя заслугоўвае такога “сцёбу”.

{movie}Якія яшчэ сувеніры пачалі рабіць у Беларусі?|left|6578{/movie}Першым уладальнікам мішкі-парашутыста стаў фатограф Антон Сурапін . Нагадаем, ён апублікаваў фатаграфіі мішак на парашутах на сваім сайце Belarusian News Photos. За гэта фатографа больш за месяц пратрымалі ў СІЗА КДБ і абвінавацілі ў “дапамозе наўмыснаму незаконнаму перасячэнню мяжы, учыненаму арганізаванай групай асоб” паводле часткі трэцяй 371 артыкула Крымінальнага кодэксу. 17 жніўня Антон Сурапін вызвалены пад падпіску аб нявыяздзе.

belsat.eu

Стужка навінаў