Джэй Ло заспявала для беларусаў


У Менску выступіла сусветная знакамітасць, «R-n-B»-спявачка Джэніфэр Лопэс. Па выніках канцэрту можна меркаваць, што візіт у беларускую сталіцу надоўга запомняць не толькі фанаты зоркі, але і сама Джэй Ло.

Ля ўваходу ў гатэль “Краўн Плаза” спявачку сустракалі з балалайкаю і гармонікам хлапцы з гурта „Свитер бойз”, як яны самі прызналіся, закаханыя ў знакамітасць. {movie}Агляд падзеяў культуры (26.09.2012)|left|6577{/movie}Яны праспявалі для Джэніфэр Лопэс кампазіцыю пад назваю „Я кахаю, цябе, Джэніфэр Лопэс”, зорка ж не магла адказаць узаемнасцю хаця б таму, што прыехала ў Менск з бойфрэндам і дзецьмі, але падзякавала, абняўшы фанатаў.

Што ж да спеваў самой Джэніфэр, то перад поўнай залай “Менск-Арэны” яна выканала як новыя песні, так і свае гіты. Канцэрт пачаўся з “Waiting for tonight”. Кожныя 20 хвілінаў лацінаамерыканская дзіва змяняла строй, а ў канцы шоу паабяцала публіцы, што ніколі не перастане верыць у каханне.

Іншыя тэмы: гомельскі “Ван Гог” Валер Ляшкевіч ізноў шукае жытло. У Кіеве паказалі сукенкі ХІХ стагоддзя.

belsat.eu

Стужка навінаў