Аляксандр Сінкевіч: У Беларусі зменшылася колькасць працоўных месцаў


Пра тэндэнцыі беларускай эканомікі ў “Гарачым каментары” разважае эканаміст Аляксандр Сінкевіч.

Адмысловец-эканаміст прадказвае Беларусі хуткае “зацісканне” дзяржаўных выдаткаў. У першую чаргу, падкрэсліў госць “Гарачага каментара”, пацярпіць бюджэтная сфера.{movie}Аляксандр Сінкевіч у “Гарачым каментары”|left|6567{/movie}

Галоўная негатыўная тэндэнцыя ў эканоміцы Беларусі паводле Сінькевіча заключаецца ў змяншэнні колькасці працоўных месцаў. “Прычым афіцыйнае беспрацоўе раўняецца нулю. Гэта сведчыць пра тое, што той, хто пазбавіўся працы, выязджае за мяжу”, – падкрэсліў Сінкевіч.

Адмысловец выказаў думку, што ўлады ў гэтай сітуацыі мусяць пераламаць адмоўную тэндэнцыю і зрабіць высокатэхналагічныя працоўныя месцы. Аднак у гэтай сферы, заўважыў знаўца, у Беларусі існуюць некаторыя праблемы, бо нашая эканоміка не прывабная для замежных інвестараў.

Сінкевіч упэўнены, што ў бліжэйшай будучыні эканамічны курс Беларусі не зменіцца. Адмысловец мяркуе, што ўлады працягнуць спробы распрадаць найбуйнейшыя прадпрыемствы. Выручаныя грошы, паводле Сінкевіча, мусяць быць выкарыстаныя ў прыбытковых праектах, а з гэтым, заўважыў адмысловец, у Беларусі таксама ёсць праблемы.

belsat.eu

Стужка навінаў