Янушкевіч: бюджэтных грошай на адукацыю вылучаюць зашмат


https://youtu.be/cWUxfCScbJg
Кандыдат гістарычных навук Андрэй Янушкевіч разважае ў “Гарачым каментары” пра якасць айчыннай навукі ды распавядае пра феномен паралельнай адукацыі.

Паводле госця праграмы, 5,5 % бюджэту, якія ўрад прапаноўвае накіраваць на адукацыю, – болей як дастаткова. Навуковец кажа, што сродкі проста размяркоўваюцца неналежным чынам. {movie}Андрэй Янушкевіч у “Гарачым каментары” |left|6566{/movie}Велізарныя грошы ідуць на ўтрыманне адміністрацыі навучальных установаў.

Ён звяртае ўвагу на нізкі сацыяльны статус не толькі настаўнікаў, але і выкладчыкаў універсітэтаў, якія складаюць эліту любой краіны. “У Менску сярэдні заробак складае больш як 5 млн рублёў, сярэднестатыстычны дацэнт атрымлівае 3–3,5 млн”. Праз гэта выкладчыкі мусяць працаваць на некалькіх пасадах, што ў сваю чаргу адбіваецца на якасці працэсу.

З іншага боку, шмат хто са студэнтаў у свае 17 гадоў псіхалагічна не падрыхтаваны атрымліваць універсітэцкую адукацыю (на Захадзе ў ВНУ паступаюць прыкладна ў 19 гадоў). Пры гэтым у Беларусі паўстаў феномен паралельнай адукацыі – рэпетытарства. “Літаральна кожны бацька ведае, што школа не падрыхтуе ягонага дзіцяці да цэнтральнага тэставання”, – заўважае госць студыі.

Цікава і тое, што, атрымаўшы званне кандыдата навук, практычна ніхто ў Беларусі не працягвае займацца навуковаю дзейнасцю. “Апошнімі гадамі практыкуецца заганны падыход да развіцця ўніверсітэтаў: іх разглядаюць як педагагічныя цэнтры, а не навуковыя”, – кажа Андрэй Янушкевіч.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары