Гарэзлівасць, вытанчанасць і цынамон: новыя беларускамоўныя білборды ў Менску


У Менску ўсталявалі мастацкія плакаты, якія прапагандуюць родную мову.

У межах новага праекту «Багацце-Смак-Прыгажосць беларускай мовы» на самых ажыўленых вуліцах і скрыжаваннях беларускай сталіцы паставілі 10 новых білбордаў дзеля падтрымання беларускай мовы, падае budzma.org.

Жыхары ды госці сталіцы маюць магчымасць ўбачыць плакаты з тлумачэннем, што такое «цынамон», «чырвонагаловік», «гарэзлівасць» ды інш.

Праект зрэалізавала прадстаўніцтва кампаніі «Samsung» у Беларусі з дапамогаю беларускіх фатографаў, блогераў і журналістаў, якія зрабілі здымкі для плакатаў.

Новыя сіцілайты можна пабачыць на вул. Багдановіча, пр. Пераможцаў (каля ўваходу на станцыю метро «Няміга»), пр. Незалежнасці 91, пр. Незалежнасці 71, таксама на скрыжаванні вуліцаў Я. Коласа і Сурганава, Захарава і Румянцава, Кірава і Леніна, Свярдлова і Кірава, вуліцы М. Танка і пл. Юбілейная.

belsat.eu

Стужка навінаў