Колькасць шлюбаў у Беларусі змяншаецца, а разводаў паболела


У Беларусі за студзень–жнівень гэтага года зарэгістравалі больш за 48,5 тыс. шлюбаў. Колькасць новых сямейных саюзаў зменшылася ў параўнанні са студзенем–жніўнем мінулага года амаль на 10 %, падае БелТА.

Сёлета ў студзені–жніўні на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 7,7 шлюбу (летась у студзені–жніўні гэты паказнік складаў 8,5).

Паводле афіцыйных звестак, у краіне павялічваецца колькасць разжэнстваў. Гэтак у студзені–жніўні 2012 года скасавалі амаль 27,6 тыс. шлюбаў, што на 12 % больш у параўнанні са студзенем–жніўнем 2011 года. Паказнік разводаў павысіўся, адпаведна, з 3,9 на 1000 жыхароў да 4,4 праміле.

У Беларусі пагоршыліся суадносіны зарэгістраваных і скасаваных шлюбаў: калі летась у студзені–жніўні на 1000 шлюбаў прыпадала 460 разжэнстваў, то сёлета ў студзені–жніўні на 1000 шлюбаў было ўжо 568 разжэнстваў.

belsat.eu

Стужка навінаў