Беларусы старэюць: два мільёны людзей сталага веку ў краіне


У Беларусі актуальнымі застаюцца праблемы, звязаныя са старэннем нацыі, адзначаюць адмыслоўцы.

Пытанне павелічэння сярэдняга веку насельніцтва турбуе шмат якія краіны свету. У Беларусі праблема вырашаецца слаба, паколькі старыя патрабуюць медычнай дапамогі ды сацыяльнай апекі.{movie}Вароніна: У Беларусі 2 мільёны састарэлых|left|6562{/movie}

Дацэнт кафедры геранталогіі і герыятрыі Беларускай медычнай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кандыдат медычных навук Любоў Вароніна заўважыла: «У Беларусі доля людзей сталага веку ад агульнай колькасці насельніцтва дасягае 30 % і працягвае павялічвацца. Сёння асобаў, старэйшых за 60 гадоў, у краіне 2 мільёны – практычна чацвёртая частка насельніцтва».

Вароніна падкрэсліла, што цяпер у Беларусі не стае герыятраў – адмыслоўцаў, якія займаюцца праблемаю старэння, – а іхныя абавязкі часцяком кладуцца на плечы тэрапеўтаў. Толькі пэўная частка ўчастковых дактароў, як адзначыла Вароніна, прайшла кароткія курсы спецыялізацыі па герыятрыі.

Вароніна, аднак, упэўненая, што «робіцца ўсё, каб праблема дапамогі асобам сталага веку была развязаная».

belsat.eu

Стужка навінаў