«Размова Мацкевіча»: Ці аб’яднаецца апазіцыя?


{movie}„Размова Мацкевіча”: Ці аб’яднаецца апазіцыя?|left|6553{/movie}Падчас электаральных кампаніяў апазіцыю згадваюць часцей, чымся ў іншыя часы, пры гэтым пра яе гавораць, як пра нешта аб’яднанае. Што шкодзіць аб’яднанню і кансалідацыі апазіцыі? Госць праграмы – Пётр Кузняцоў, каардынатар руху «За свабоду» па Гомельскай вобласці.

«Калі параўноўваць з сітуацыяй у краіне (багата апазіцыйных дэмакратычных лагераў, нават звычайнаму актывісту часам цяжка разабрацца, хто за што выступае), то ў Гомлі сітуацыя адносна лепшая – ёсць два лагеры, «двухпартыйная сістэма». Умоўна гэта Кааліцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якая не распусцілася нават пасля таго, як АДС на нацыянальным ўзроўні перастала існаваць, і блок «Беларускі выбар», які быў створаны рухам «За свабоду», – гаворыць Пётр Кузняцоў.

Што замінае гэтым двум дэмакратычным лагерам кансалідавацца і паказаць прыклад па-сапраўднаму аб’яднанай беларускай апазіцыі, хай і ў маштабах аднаго рэгіёну? Што шкодзіць аб’яднанню на нацыянальным узроўні? Якое месца ў гэтым займаюць асабістыя амбіцыі палітычных лідараў? Глядзіце «Размову Мацкевіча».

belsat.eu

Стужка навінаў