Алесь Лагвінец пра выбары: Няма нават «цывілізаванага фасаду»


Цяперашнія ўлады Беларусі зрабілі ўсё, каб грамадства было напаўмёртвае, каб яно было спаралізаванае, заявіў палітолаг Алесь Лагвінец, каментуючы сёлетнія парламенцкія выбары.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў атрымалі адмоўную ацэнку большасці ўплывовых міжнародных структураў. Затое Расея вынікі абараняе: Міністэрства замежных справаў суседзяў кажа пра свабодныя і адкрытыя выбары.

«Ёсць пэўныя правілы гульні, але яны ў Беларусі не дзеяць. Гэта чарговая змарнаваная магчымасць набыць хаця б «цывілізаваны фасад», – падкрэсліў Алесь Лагвінец.

belsat.eu

Стужка навінаў