Наталля Пінчук у «Гарачым каментары»


Жонка палітвязня Алеся Бяляцкага распавяла пра мужа і сваё жыццё ў чаканні ягонага вызвалення.

Сёння амбасадар ЗША ў Польшчы Ліі Фэйнстэйн (Lee Feinstein) адзначыў палітвязня Алеся Бяляцкага ўзнагародаю “Human Rights Defenders Award”. Узнагароду атрымала жонка палітзняволенага Наталля Пінчук. Бяляцкага ўганаравалі за ягоныя дасягненні, адданасць і смелую грамадзянскую пазіцыю.

Узнагарода адзначае зробленае раней, бо яе прысудзілі яшчэ ў траўні, – заўважыла Наталля Пінчук. – Хацелася б меркаваць, што яна неяк паўплывае на вызваленне Алеся”. Аднак жонка Бяляцкага сказала, што ў цяперашніх умовах не верыць у хуткае вызваленне палітвязняў. “Я стараюся не марыць і не мець надзеяў, каб пазней не расчароўвацца, бо марыць у гэтых умовах не даводзіцца”, – падзялілася жонка Алеся Бяляцкага, якая пражыла з ім 25 гадоў.

Жыццёвая спадарожніца Бяляцкага ўпэўненая, што паспрыяць вызваленню палітзняволеных могуць медыі, якія ў стане распаўсюджваць інфармацыю і спрыяць грамадскаму падтрыманню.

belsat.eu

Стужка навінаў