Джэніфэр Лопэс у Менску прывіталі гармонікам і балалайкаю


Сёння ўвечары ўпершыню ў беларускай сталіцы выступіць сусветная мегазорка Джэніфэр Лопэс.

Спявачка у межах сусветнага турнэ «Dance Again» на сцэне «Менск-Арэны» пакажа сваё новае шоу.

Прыхільнікі творчасці Джэніфэр Лопэс прачакалі некалькі гадзінаў каля ўваходу ў гатэль «Crown Plaza», каб хоць адным вокам зірнуць на «аб’ект пакланення». Калі спявачка з двума дзецьмі ў суправаджэнні целаахоўнікаў выйшла з гатэлю, аматары ейнай творчасці пачалі спяваць ейную ж песню «Сёння будзе наша ноч» пад акампанемент гармоніка і балалайкі.

Джэніфэр Лопэс была ўсцешаная і з задавальненнем сфатаграфавалася з хлопцамі. «Ёсць паняткі «прыхільнікі», «фанаты», мы ж закаханыя ў яе – шчыра, сумленна, з таго самага дня, калі ўбачылі Джэніфэр ў фільме Олівэра Стоўна «Паварот». Мы ўсе мяркуем, што яна – эталон прыгажосці. Пэўныя ролі ды песні Лопэс могуць падабацца ці не падабацца, але мы проста любім яе”, – сказаў адзін з выканаўцаў вітальнай песні.

belsat.eu

Стужка навінаў