Рэцэпт шчасця ў сучасных умовах ад эканаміста Леаніда Заікі


https://youtu.be/TAHGbvOzNOQ
{movie}Заіка: Рэцэпт шчасця ў сучасных умовах|left|6536{/movie}Ніколі не захоўвайце грошай толькі ў адной валюце: ні ў беларускіх рублях, ні ў шэкелях, ні ў драхмах – пераконвае адмысловец.

Адмоўны гандлёвы баланс Беларусі, звязаны з меншаю колькасцю прададзенай расейскай нафты, адсутнасць прытоку валюты – усё гэта паўплывала на падзенне курсу беларускага рубля. Да таго ж у Беларусі ўлады прагназуюць павышэнне заработнай платы. Для гэтага надрукавалі дадатковую грашовую масу, што ў сваю чаргу яшчэ больш аслабіць беларускі рубель.

Леанід Заіка раіць беларускім грамадзянам у гэтай сітуацыі захоўваць свае сродкі ў некалькіх валютах. „Калі Злучаныя Штаты пачнуць вайну супраць Ірану, гэта будзе вельмі карысна для беларускай эканомікі, бо тады вырастуць кошты на нафту, і ў Беларусі будзе больш канвертаванай валюты”, – разважае эканаміст. Калі ж ваенныя дзеянні не пачнуцца, то, паводле Заікі, уладам Беларусі нічога не застанецца, як наўмысна аслабляць беларускі рубель для павышэння дабрабыту беларусаў. „Зрабіць жа гэта без дэвальвацыі практычна немагчыма”, – падкрэсліў знаўца і заўважыў, што дэвальвацыя верне сярэднюю зарплату да ўзроўню 300 долараў.

Эканаміст параіў грамадзянам, якія ўзялі удзел у выбарах дэпутатаў, звярнуцца да сваіх абраннікаў: „Дэпутаты, падчас сесіі выклічце, калі ласка, урад, і хай ён растлумачыць сітуацыю ў валютнай сферы!”

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары