Алеся Бяляцкага ўзнагародзілі за абарону правоў чалавека (Дапоўнена)


Амбасадар ЗША ў Польшчы Ліі Фэйнстэйн (Lee Feinstein) уручыў сваякам Алеся Бяляцкага ўзнагароду “Human Rights Defenders Award”. Палітвязня ўганаравалі за ягоныя дасягненні, адданасць і смелую грамадзянскую пазіцыю.

Акурат сёння Алесь Бяляцкі святкуе свой юбілей – 50 гадоў. Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” застаецца ў папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску.

{movie}“Human Rights Defenders Award” для Бяляцкага|left|6537{/movie}Алеся Бяляцкага арыштавалі 4 жніўня 2011 г. і абвінавацілі ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. У лістападзе 2011 г. суд вынес вырак: 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Беларускі суд палічыў, што грошы, якія захоўваліся на рахунках Бяляцкага за мяжою, – ягоны прыбытак. Аднак гэтыя сродкі прызначаліся на праваабарончую дзейнасць: аплату паслуг адвакатаў і штрафаў для асобаў, якіх пераследавалі ў Беларусі праз палітычныя матывы. Адкрыць банкаўскі рахунак у Беларусі не ўяўлялася магчымым, бо ўлады зачынілі цэнтр “Вясна”. Спробы зарэгістраваць новую праваабарончую арганізацыю былі няўдалыя.

Узнагародаю “Human Rights Defenders Award” адзначаюць асаблівую ролю асобаў альбо арганізацыяў ў барацьбе за правы чалавека і дэмакратыю ў варунках дыктатуры.

belsat.eu
https://youtu.be/t_FbUGX0hEA

Глядзі таксама
Каментары