Эколагі збіраюць грошы на выкуп лася


Ліцэнзію на паляванне на жывёліну будуць прадаваць праз аўкцыён падчас кірмашу “Паляванне і рыбалоўства. Восень-2012”.

“Мы не выступаем супраць палявання як такога, – пракаментавала акцыю “Белсату” эколаг Ірына Сухій. – На наш погляд, амаральна – прадаваць ліцэнзіі на забойства жывёлінаў праз аўкцыён. Навошта рабіць з гэтага шоу?”

Стартавы кошт ліцэнзіі – 6 мільёнаў беларускіх рублёў. Каб выкупіць яе, таварыства “Зялёная сетка” і абаронцы жывёлы абвесцілі дабрачынны збор сродкаў. Грошы, якія застануцца пасля аўкцыёну, пералічаць прытулкам для жывёлы або аднаму з нацыянальных паркаў, запэўніваюць эколагі.

Расцэнкі УП “Белдзяржпалявання” на забойства дзікіх жывёлінаў розняцца для замежнікаў і беларусаў. Для мясцовага насельніцтва кошты значна больш дэмакратычныя.

Кошт палявання на лася залежыць ад вагі “трафею”.

Мінімальныя кошты на трафеі паводле РУП

Ахвяраваць на выкуп ліцэнзіі на паляванне можна на адмысловы рахунак у “Беларусбанку”.

Рэквізіты плацяжу:
ААТ “АСБ Беларусбанк”, транзітны рахунак № 3819382105556 на дабрачынны рахунак № 000013 (Чыкалова Рагнеда Міхайлаўна) у беларускіх рублях у аддзяленні № 601/601, г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 13. Уклад: 9004-Р.
Прызначэнне: Для збору сродкаў на выратаванне дзікіх жывёлінаў на тэрыторыі РБ.

Таксама падпісацца пад он-лайн петыцыяй за адмену паляўнічага аўкцыёну можна тут.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары