Карбалевіч: Напрыканцы кастрычніка могуць выпусціць палітвязняў


Паводле палітолага, не выключана, што ўлады Беларусі паспрабуюць традыцыйным спосабам залагодзіць Еўразвяз напярэдадні магчымага ўзмацнення санкцыяў.

Палітолаг Валер Карбалевіч мяркуе, што першымі на свабоду могуць разлічваць тыя, хто напісаў прашэнне аб памілаванні: віцебскі актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка і асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі нібыта за спробу падпалу будынку КДБ у Бабруйску Павел Сырамолатаў.

belsat.eu

Стужка навінаў