Марына Адамовіч: Байкот падзяліў дэмакратычны электарат


Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча перакананая, што трэба выкарыстоўваць кожную электаральную магчымасць.

Яна ўпэўненая, што пазіцыя байкоту, як і ўдзел у выбарах, мае сваё маральнае і прагматычнае права, але, як і ейны муж, настойвае, што варта выкарыстоўваць кожную нагоду для працы з выбарнікамі. «Кожная з гэтых пазіцыяў падзяліла галасы дэмакратычнага электарату, які быў разгублены», – падкрэсліла жонка палітвязня.{movie}Адамовіч і Каратыш у “Гарачым каментары”|right|6519{/movie}

Яе думку падтрымаў экс-кандыдат у дэпутаты па Лунінецкай акрузе Віталь Каратыш. Прайсці ў Палату прадстаўнікоў яму не ўдалося, але вынікамі сваёй кампаніі былы кандыдат задаволены. Ён паведаміў, што атрымаў шмат галасоў, а шматлікія землякі нават звяртаюцца да яго, верачы, што ён стаў дэпутатам. «Я замацаваў свае пазіцыі на Палессі, сустрэўся з тысячамі людзей. Не важна, ці буду я сядзець у Менску, ці тут на Палессі, але ніхто мне не забароніць сустракацца з людзьмі і рыхтавацца да сур’ёзных перамогаў», – заўважыў Каратыш.

Ён упэўнены, што апазіцыя ўсцяж паводзіцца няправільна. «Народ чакае пераменаў, хоча пабачыць альтэрнатыву. Мэта апазіцыі – гэта мэта няўдачніка, бо яны імкнуліся, каб выбары не прызналі міжнародныя структуры», – заявіў экс-кандыдат. Паводле яго, падчас выбарчай кампаніі трэба было актывізаваць людзей і працаваць з мясцовымі лідарамі.

belsat.eu

Стужка навінаў