Горадня ператварылася ў Берлін часоў вайны. Агляд падзеяў культуры


Беларусьфільм” экранізуе адну з самых цікавых загадак у нашай гісторыі, таямнічую легенду пра скарбы Радзівілаў – залатыя статуэткі апосталаў. Здымачнымі пляцоўкамі для фільму зробяцца шэсць гарадоў Беларусі.

Гэтымі днямі карціну “Сляды апосталаў” здымаюць у Горадні. Паводле рэжысёра Сяргея Талыбава, брукоўка і дамы гарадзенскіх вуліцаў ідэальна пасуюць для здымкаў, што распачнуць стужку пра пошукі радзівілаўскіх скарбаў на фоне вайны.{movie}Агляд падзеяў культуры (24.09.2012)|right|6518{/movie}

Сцэнар для стужкі паўстаў на аснове кнігі “Сляды апосталаў” Эндру Олвіка – пад гэтым псеўданімам хаваюцца тры маладыя беларускія аўтары. Нягледзячы на тое, што асноўны матыў кнігі – гістарычны, фільм плануецца зняць прыгодніцкі, у стужцы будзе шмат боек і відовішчных сцэнаў. Апроч Горадні, антуражам для стужкі выступяць Менск, Нясвіж, Бабруйск, Ракаў і Смалявічы.

Іншыя тэмы: у Екацерынбурзе рабочыя выступілі разам з балетнаю трупаю. На Філіпінах размалявалі грамадскі транспарт.

belsat.eu

Стужка навінаў