Жанна Літвіна: Медыі не азнаёмілі грамадзянаў з выбарамі ў поўнай ступені


Паводле розных падлікаў, розніца паміж афіцыйнай яўкай і звесткамі незалежных ды апазіцыйных назіральнікаў складае да 30 %. Між тым, Цэнтральная выбарчая камісія абвесціла, што выбары адбыліся – абраныя 109 са 110 дэпутатаў, і парламент будзе сфармаваны.

У сваю чаргу назіральная місія АБСЕ традыцыйна не прызнала вынікаў выбараў, як і саму Палату прадстаўнікоў. Апошнім акордам электаральнай кампаніі сталася затрыманне больш як двух дзясяткаў назіральнікаў з праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».{movie}Літвіна і Меляшкевіч у “Гарачым каментары”|right|6517{/movie}

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна назвала выбары празрыстымі да нябачнасці.

«Хаця ёсць і адметнасці – мы не назіралі маштабнай дыскрэдытацыі палітычных апанентаў. Гэта можна патлумачыць тым, што ўлады сапраўды баяліся правядзення байкоту. Таму ўвесь адміністрацыйны рэсурс быў скіраваны на тое, каб забяспечыць перадусім яўку выбарнікаў», – падкрэсліла яна.

Разам з гэтым журналістка зазначыла, што ў параўнанні з мінулымі выбарчымі кампаніямі ціск на журналістаў быў меншы.

«Аднак, на жаль, і дзяржаўныя, і незалежныя медыі не сталіся тою платформаю, што знаёміла б выбарнікаў з кандыдатамі», – заявіла старшыня БАЖ.

У сваю чаргу каардынатар незалежных назіральнікаў Юрась Меляшкевіч падкрэсліў, што і актыўнасць выбарнікаў была мінімальная ў параўнанні з мінулымі кампаніямі. На нізкую яўку ўлады адрэагавалі ўвядзеннем «каруселяў», калі тыя самыя людзі арганізавана галасавалі на розных участках.

belsat.eu
https://youtu.be/UFH2Et6fes0

Глядзі таксама
Каментары