Адвакатка Тамара Сідарэнка: Стан Някляева вельмі цяжкі


Ва Уладзіміра Някляева ў СІЗА КДБ здарыўся гіпертанічны крыз.

Пра гэта паведаміла адвакатка затрыманага Тамара Сідарэнка са словаў сукамерніка Някляева. Адвакатка бачылася з сваім падапечным прыкладна цягам гадзіны. Паводле яе, стан Някляева цяжкі, і гэта відавочна.

Экс-кандыдату на прэзідэнта выставілі абвінавачанне паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі (“масавыя беспарадкі”).

belsat.eu

Стужка навінаў