У парламент не ўзялі не толькі апазіцыю, але і герояў тэлеэкрану


https://youtu.be/endscreen&NR

Улады вырашылі не разбаўляць шэрую дэпутацкую масу.

Аўтар афарызму пра дурня і дэбаты Аляксей Міхальчанка прайграў у Полацку старшыні гарсавету Наталлі Гуйвік (крыху больш за 22 % і 56 % галасоў адпаведна). Прадстаўнік “Справядлівага свету” Аляксей Філімонаў набраў каля 9 %. У Полацку яўка склала 62 %.

Яшчэ адзін працаўнік АНТ – рэпарцёр (праўда, былы) Жан Жанавіч Содэль таксама не атрымаў дэпутацкага мандату. У Каліноўскай акрузе № 108 у сталіцы ён заняў другое месца з чатырох, саступіўшы намесніку дырэктара ў навуковай працы ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” Марату Жылінскаму.

Комік Яўген Крыжаноўскі, які арганізаваў пікет з Леніным і балатаваўся ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, таксама не прайшоў. У Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе № 99 у сталіцы перамагла дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Святлана Шылава.

belsat.eu

Стужка навінаў