Ехаў на пахаванне – далі 6 дзён арышту


Старшыню руху салідарнасці “Разам” Алеся Макаева пакаралі за “непадпарадкаванне міліцыянтам”.

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, у асноўны дзень галасавання на выбарах у парламент ён ехаў на пахаванне актывісткі Крысціны Шацікавай. Міліцыянты спынілі аўта, якім кіраваў Макаеў: на ім быў бел-чырвона-белы сцяжок. У салоне знайшлі ўлёткі за байкот выбараў.

Справу ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін.

belsat.eu

Стужка навінаў