Вынікі ад БХД: прагаласавалі 44,7 % выбарцаў


Беларуская хрысціянская дэмакратыя мела акрэдытаваных назіральнікаў на некалькіх сотнях участкаў.

Паводле іх, сярэдняя яўка ў краіне склала 44,7 %, у Менску – 39,4 %.

“Варта адзначыць, што ў Менску ўлады не паводзілі сябе так нахабна і не мелі такіх магчымасцяў, як у рэгіёнах, дзе масава гналі людзей на ўчасткі ды збіралі подпісы ў хатах. Напрыклад, у Воршы на 51-м участку 27-й акругі ў галасаванні ўдзельнічалі 718 чалавек. З іх 448 – у хаце, што, безумоўна, выклікае вялікія падазрэнні адносна сапраўднасці вынікаў галасавання”, – паведамляе сайт БХД.

Назіральнікаў масава не дапускалі да падліку галасоў, шмат каго папросту выгналі з участкаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары