Элегантная яўка – 74,3 % паводле афіцыйных звестак (Дадаўся спіс дэпутатаў)


109 дэпутатаў са 110 абраныя – паведаміла Лідзія Ярмошына.

Такія звесткі паведаміла кіраўніцтва Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў на начной прэсавай канферэнцыі ў Палацы Рэспублікі.

Са словаў сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, у Берасцейскай вобласці прагаласавалі 74,2 % выбарцаў, у Віцебскай – 81,1 %, Гомельскай – 76,6 %, Гарадзенскай – 79,2 %, Менскай – 76,1 %, Магілёўскай – 79,9 % і ў Менску – 59,2 %.

У датэрміновым галасаванні, якое праходзіла з 18 да 22 верасня, прынялі ўдзел 25,9 % выбарцаў. Паводле афіцыйных звестак, на 10.00 у выбарах узялі ўдзел 27,6 % выбарцаў (з улікам датэрміновага галасавання), на 12.00 – 39,2 %, на 14.00 – 50 %, на 16.00 – 58,6 %.

Як паведаміла кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, дэпутат не абраны ў безальтэрнатыўнай Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36, дзе балатаваўся прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Мельнікаў. Ён не атрымаў неабходнай большасці галасоў. Паўторныя выбары ў гэтай акрузе будуць сумешчаныя з выбарамі ў мясцовыя саветы. “Правесці выбары ў адной акрузе асобна практычна немагчыма з улікам патрабаванага парогу яўкі выбарцаў”, – сказала Ярмошына. Яна нагадала, што Мельнікаў можа аспрэчыць вынікі выбараў.

Мікалай Лазавік выказаў меркаванне, што асоба прадстаўніка ЛДП, магчыма, “не прыцягнула выбарцаў, за яго прагаласавалі менш за 50 %, якія прынялі ўдзел у галасаванні”.

Акруга № 36 стала безальтэрнатыўнаю пасля таго, як з выбараў нечакана зняўся цяпер ужо экс-памочнік прэзідэнта па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка, вызвалены ад пасады 6 верасня. Раней сваю кандыдатуру тут зняў прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Няпомняшчых.

belsat.eu

Стужка навінаў