Выбары ў Лагойску: «Ціха, Валянціна Паўлаўна!»


https://youtu.be/_DSxqTmYz5w
https://youtu.be/OJetUv_e4ig
Нашыя карэспандэнты паехалі да выбарцаў з чальцамі выбарчай камісіі ў Лагойску, што ажыццяўлялі галасаванне ў хатах.

“Ціха, Валянціна Паўлаўна!”

Два чальцы камісіі са скрыняю едуць да тых, хто з розных прычынаў не можа прагаласаваць на выбарчым участку. Пенсіянерка Валянціна Ціхановіч захварэла, аднак як сумленная грамадзянка папрасіла ў мясцовай выбарчай камісіі права прагаласаваць дома.

{movie}Галасаванне на даму ў Лагойску|left|6502{/movie}Спадарыня Валянціна гасцей не чакала і не ведае, за каго галасаваць, бо “мы ж не ведаем, за каго, ніколі ніхто не паказваўся”.

На гэтым месцы чальцы камісіі здушанымі галасамі шыпяць: “Ціха!”, азіраючыся на нашую здымачную групу. Хоць пенсіянерка пра кандыдатаў у дэпутаты нічога не ведае, выбар робіць хутка.

Галасуем за “сваіх”

На выбарчым участку № 3 у Лагойску выбарцаў сустракаюць народнымі песнямі. Мясцовыя пра байкот не чулі і ведаюць, за каго аддаюць свой голас – за тутэйшага жыхара Паўла Мірановіча.

{movie}Выбарчы ўчастак №3 у Лагойску|left|6501{/movie}Чакаюць ад яго павелічэння дабрабыту і добраўпарадкавання гораду. Разам з тым тройка мясцовых выбарцаў апавяла “Белсату”, што ў выпадку абрання ў Мірановіча будзе месяц выпрабавальнага тэрміну. Пасля пачнуць патрабаваць дзеянняў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары