Назіральнікаў выгналі за фотаздымак пустога ўчастку (аўдыё)


Сяргей Бахун, назіральнік ад руху “За свабоду”, і прадстаўнік Партыі БНФ былі выдаленыя з 373-га ўчастку 101-й “байкотнай” акругі сталіцы.

Прычынаю стала публікацыя фотаздымка пустога ўчастку.

“Мы лічылі кожнага выбарца і бачылі, што выбары не адбываюцца. Паводле стану на шостую гадзіну было прыкладна 40 %. Потым нехта размясціў у інтэрнэце фота ўчастку. Зноў жа, нехта патэлефанаваў старшыні камісіі. <…> Потым паклікалі маладога чалавека з “Белай Русі”, які пачаў крычаць: “Я прапаноўваю іх выдаліць!” – распавёў “Белсату” Сяргей Бахун. {movie}Сяргей Бахун пра выдаленне з участка (аўдыё)|right|6500{/movie}

Участак месціцца ў школе, старшыня камісіі, натуральна – дырэктарка, а чальцы камісіі – настаўнікі ды ідэалагічныя работнікі. Дырэктарка загадала ім пісаць заявы за выдаленне апазіцыйных назіральнікаў. Старшыня камісіі, як не дзіўна, задаволіла заяву, загад на напісанне якой сама і дала.

Сяргей Бахун таксама адзначыў, што яшчэ падчас датэрміновага галасавання колькасць тых, хто прагаласаваў, у назіральнікаў і камісіі моцна адрознівалася. Толькі пасля скаргаў звесткі сталі больш падобныя.

belsat.eu

Стужка навінаў