Выбарніца: Гэта толькі ў нас, у Беларусі, так умеюць, што аж да слёз...


Ля ўнівермагу “Беларусь” у Менску бавіліся тыя, хто лічыць важным “аддаць свой грамадзянскі доўг”.

“Вой, душа пяе, хочацца адразу пабегчы і прагаласаваць! Увогуле, малайцы, што стварылі такі настрой! Толькі ў нас у Беларусі ад душы так, напэўна, аж да слёз!” – падзялілася адна з выбарніц.

“Я ў гэты дзень цудоўны, хоць і дажджлівы, працую за моцную і квітнеючую Беларусь. За тое, каб яна развівалася, каб яна была прыгажэйшая, каб яна развівалася ў любых кірунках”, – паведаміў пераможца праекту “Акадэмія талентаў” Яўген Слуцкі, які весяліў публіку разам з Ірынаю Дарафеевай.

belsat.eu

Стужка навінаў