Электаральны цуд: як 70 галасоў ператварыліся ў... 273


На 367-м выбарчым участку містычным чынам вырас лік выбарцаў, і былі заўважаныя “карусельнікі”.

Паводле назіральніцы ад Партыі БНФ Марыны Каліноўскай, напачатку члены камісіі спакойна ставіліся да прысутнасці назіральнікаў на ўчастку. Тыя ж у адказ акруглялі лічбу тых, хто прагаласаваў, у большы бок.

Выбарчая матэматыка

Гэтак, хоць на 11-ю гадзіну прагаласавалі 62 чалавекі, назіральнікі, узяўшы пад увагу магчымасць памылкі, махнулі рукою і сышліся на 70 волевыяўленнях.

“Калі назіральнік ад АБСЕ запытаўся пра афіцыйныя звесткі, чальцы камісіі назвалі лічбу 691 чалавек, з улікам датэрміновага галасавання. То бок, паводле іхных звестак, з 8-й да 11-й гадзіны мелі прагаласаваць 273 чалавекі…” – кажа Марына Каліноўская.
Назіральнікі падзяліліся арыфметычным парадоксам з прадстаўнікамі місіі АБСЕ, у адказ старшыня камісіі прыгразіла выдаленнем з участку. {movie}Як з 70-ці прагаласаваўшых утварылася…270|right|6496{/movie}

Апошняю кропляю стаў… бінокль, які дастаў адзін з назіральнікаў, бо з месца, дзе яны мусілі сядзець, не было відаць, чым займаюцца чальцы камісіі.

Элегантнае волевыяўленне

На тым жа ўчастку назіральнік Алесь Марчанка заўважыў групу дзяўчат, якія занадта арганізавана, на ягоны погляд, рыхтаваліся да галасавання.

“Пасля галасавання яны сабраліся на ганку і гэтак сама арганізавана пайшлі на выбарчы ўчастак № 370, які месціцца побач, праз стадыён. Я паведаміў мясцовым назіральнікам, каб яны сустракалі “карусельніцаў”. {movie}Алесь Марчанка пра карусельніцаў|right|6497{/movie}

367-мы, як і 370-ты выбарчы ўчастак, належыць да 101-й байкотнай выбарчай акругі. Натуральна, дзякуючы такім высокім электаральным тэхналогіям афіцыйныя лічбы будуць сведчыць аб правале байкоту.

belsat.eu

Стужка навінаў