Калякін: Міліцыя не тых ловіць і не за тымі сочыць


Каментуючы працэс выбараў і працу назіральнікаў на ўчастках, лідар Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” заявіў: “Яны мусяць лавіць тых, хто здзяйсняе злачынствы, спрабуючы сказіць волевыяўленне грамадзянаў, а яны караюць тых, хто спрабуе прадухіліць правапарушэнні”.

Паводле Сяргея Калякіна, пяцідзённае назіранне за датэрміновым галасаваннем было арганізаванае на 657 выбарчых участках у 36 акругах Беларусі. “На 239 участках нашыя назіральнікі не змаглі атрымаць звестак аб колькасці выбарцаў на ўчастку. Гэта практычна 36 % участкаў, дзе мы назіралі, – то бок, гэта тэндэнцыя, а не чыйсьці капрыз”, – падкрэсліў Калякін.

“Як заўсёды, спецаперацыя пад назваю “Выбары” выглядае цалкам сакрэтна – усю інфармацыю абараняюць, як вялікую дзяржаўную таямніцу”, – падкрэсліў Калякін.

belsat.eu

Стужка навінаў