Мясніковіч рыхтуецца да дыскусіяў у парламенце


{movie}Мясніковіч: будзем дыскутаваць з дэпутатамі|left|6494{/movie}На выбарчым участку прэм’ер-міністр распавёў, чаго чакае ад дэпутатаў.

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч спадзяецца, што новы склад парламенту будзе высокапрафесійны. Ён чакае ад народных абраннікаў, што яны будуць удасканальваць эканамічныя дачыненні, і збіраецца весці дыскусію, калі трэба будзе зблізіць пункты погляду.

Апрача таго, лічыць прэм’ер, неабходна працаваць над дэбюракратызацыяй: шмат якія рэчы вырашаюцца праз падзаконныя акты, рознага кшталту інструкцыі, рэкамендацыі. Трэба, каб усё было ўрэгулявана заканадаўствам: дэкрэтамі, указамі прэзідэнта, законамі.

Міхаіл Мясніковіч даў інтэрв’ю 23 верасня ў Менску, пасля галасавання на ўчастку № 514 на вуліцы Піянерскай, 37а.

belsat.eu

Стужка навінаў