У Беларусі праходзяць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу


Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 8:00 і будуць працаваць да 20:00. У парламент балатуюцца 293 кандыдаты, што на 30 чалавек больш у параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2008 года.

Кожны чацвёрты

Падчас датэрміновага галасавання, якое доўжылася пяць дзён, з 18 да 22 верасня, незалежныя назіральнікі зафіксавалі шматлікія факты парушэнняў. Асноўныя з іх – гэта прымус да датэрміновага галасавання і маніпуляцыі са спісамі выбарнікаў з боку ўчастковых камісіяў.

Цэнтрвыбаркам сцвярджае, што агулам кампанія праходзіць спакойна, афіцыйных скаргаў ні ад назіральнікаў, ні ад выбарнікаў у ЦВК не прыходзіла. Паводле афіцыйнай інфармацыі, датэрмінова выказалі сваю волю 25,9 % асобаў з правам голасу.

Праваабаронцы таксама канстатуюць факты выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць праўладных кандыдатаў цягам усё кампаніі – ад этапу збору подпісаў да этапу агітацыі.

{movie}Аляксандр Лукашэнка пра байкот выбараў.|left|6491{/movie}Частка апазіцыі байкатуе



Аб’яднаная грамадзянская партыя і Партыя БНФ знялі сваіх кандыдатаў, бо ўлады не выканалі іх асноўных умоваў для ўдзелу ў выбарах. Апазіцыйныя партыі патрабавалі вызваліць усіх палітвязняў і ўключыць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, чаго зроблена не было. У выніку каля 60 кандыдатаў у дэпутаты адмовіліся ад далейшага ўдзелу ў выбарах.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, байкатуючы выбары, апазіцыйныя партыі «дэманструюць сваю слабасць». «Яны страцяць наагул той дзясятак чалавек, якія яшчэ на іх арыентаваліся, цалкам», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

{movie}Аляксей Янукевіч: Мы змагаліся за нацыянальныя інтарэсы |left|6490{/movie}Выступаючы на з’ездзе ПБНФ, старшыня партыі Аляксей Янукевіч заявіў, што зняцце кандыдатаў з парламенцкіх выбараў не дасць партыі асаблівых перавагаў, але дазволіць захаваць сумленне. «Зняцце дазволіць нам захаваць ясную і сумленную пазіцыю, спросціць працу з беларускім грамадствам. Мы сапраўды будзем мець ясную пазіцыю і зможам даносіць яе да людзей», – падкрэсліў Янукевіч.

Хто «ідзе да канца»?

Партыя «Справядлівы свет» і прыхільнікі кампаніі «Гавары праўду!» пастанавілі не здымаць сваіх кандыдатаў. «Ніхто не думае, што заўтра нашыя кандыдаты трапяць у парламент. Але мы ўдзельнічалі ў гэтай кампаніі як у палітычнай – каб прыцягнуць на свой бок грамадзянаў Беларусі. Нам неабходная падтрымка большасці насельніцтва на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года», – заявіў лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў.

belsat.eu

Стужка навінаў